ЗША. Бог і харасмент
Уся заакіянская хрысціянская грамадскасць нейкі час была ў шоку ад выбрыку Эрыка Спранкла, які працуе дацэнтам ва ўніверсітэце штата Мінесота.
Эрык Спранкл у сваім Twitter падзяліўся падазрэннем, што ў гісторыі «беззаганнага зачацця» далёка не ўсё чыста. Ён прапанаваў задумацца над пытаннем: а што, калі Марыя не пагадзілася на прапанову Бога-Айца?
У такім разе, відавочна, мела месца сексуальнае дамаганне, або харасмент, што цяпер асуджае ўся грамадскасць.
Аднак сенсацыі не атрымалася. Аказваецца, у Евангеллі ад Лукі Марыя ясна кажа: «Вось, служка Бога, хай будзе мне паводле слова твайго» (Евангелле ад Лукі, 01:36). Цытату і прыгадалі Спранклу, адначасова абазваўшы яго невукам. На гэтым скандал і скончыўся.
Паводле амерыканскай прэсы