ЗША. Цнатлівыя пойдуць у «Джокеры»?
Левая і ліберальная прэса Захаду арыгінальна каментуе фільм «Джокер», які выйшаў на экраны 4–5 кастрычніка і распавядае пра самотнага клоуна Артура Флека, які ў выніку ўнутраных пошукаў становіцца «Джокерам» — злачынцам і антаганістам сістэмы. Стужка выклікала сапраўдны фурор, і яе ўжо называюць адным з лепшых фільмаў у гісторыі кіно.
![1570023417_2554.png 1570023417_2554.png](/img/v1/images/1570023417_2554.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А вось псіхолагі, у адрозненне ад культуролагаў, бачаць у «Джокеры» выключна негатыў. На думку некаторых каментатараў, «Джокер» — не што іншае, як маніфест «інцэлаў» (ад «involuntarily celibate» — «вымушаны цэлібат». — НЧ), прадстаўнікоў усё больш масавай субкультуры маладых і цнатлівых мужчынаў, якія не могуць знайсці сабе сяброўку. Шмат з іх перакладаюць віну за сваю самотнасць на фемінізм, сімпатызуюць правым і гатовыя на радыкальныя ўчынкі.
У персанажы Флека шмат хто з «інцэлаў», маўляў, пабачыць сябе — і возьмецца за зброю. Праўда, некаторы лічаць, што такія змрочныя прагнозы памылковыя. На самай справе, інтымная адзінота героя фільма — гэта, бадай, найменшая з яго праблем.
Паводле амерыканскай прэсы