ЗША. Экіпаж Challenger выжыў?

Шмат хто яшчэ памятае жудасную аварыю амерыканскага касмічнага карабля Challenger у студзені 1986 года. Шатл выбухнуў у паветры падчас запуску. І гэта бачылі ўсе прысутныя на касмадроме гледачы. Сярод іх было шмат родных і сяброў сямі астранаўтаў, якія загінулі фактычна на іх вачах.

Associated Press

Associated Press


І вось — новая версія тых падзей. Яе прапанаваў у сваёй новай кнізе даследчык Кевін Кук. Ён сцвярджае, што экіпаж Challenger, які знаходзіўся ў спецыяльнай капсуле, перажыў разбуральны выбух. Насуперак распаўсюджанай думцы, апарат не выбухнуў, а разбурыўся ў выніку няштатных аэрадынамічных перагрузак.
Імгненнага выбуху ўсяго паліва таксама не адбылося. Таму капсула з людзьмі проста трапіла ў паветра і праз нейкі час рухнула ў Атлантычны акіян. Больш за тое, астранаўты да пачатку падзення яшчэ спрабавалі неяк ліквідаваць аварыю.
Натуральна, узнікае пытанне: што рабіла ў гэты час служба NASA? Адказу аўтар не дае, але ў любым выпадку яго кніга надасць імпульс шматлікім крытыкам афіцыйнай версіі аварыі Challenger. Апошнія носяцца з тэорыямі пра тое, што аварыя была штучна спланаваная. Напрыклад, у катастрофе, маўляў, былі зацікаўленыя ў адміністрацыі Рэйгана, дзе шукалі падставы, каб закрыць дарагую касмічную праграму па запуску шатлаў.
Паводле амерыканскай прэсы