ЗША пачалі вывад войскаў з Сірыі. Трамп абвясціў пра перамогу над ІД

ЗША пачалі вывад войскаў з Сірыі, заявілі ў Белым доме. Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра перамогу над групоўкай «Ісламская дзяржава» (ІД) у Сірыі, а аб будучым вывадзе войскаў паведамлялі амерыканскія СМІ.

AFP

AFP

Як паведамілі ў Белым доме, ЗША пераходзяць да новай фазы кампаніі ў Сірыі, і перамога над экстрэмістамі з ІД ў гэтай краіне не азначае, што кааліцыя перастане існаваць.
«ЗША і нашыя саюзнікі гатовыя ўключыцца ў аперацыю назад на любым узроўні для абароны амерыканскіх інтарэсаў», — сказала прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс. Паводле яе слоў, ЗША «працягнуць барацьбу з радыкальнымі ісламскімі групоўкамі».
Заява Трампа пра перамогу над ІД прагучала пасля таго, як некалькі амерыканскіх СМІ паведамілі аб планах вываду амерыканскіх войскаў з сірыйскай тэрыторыі.
«Мы перамаглі ІДзІЛ (ІД, забароненая ў Расіі экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» — заўв. Бі-бі-сі), гэта была адзіная прычына заставацца там падчас прэзідэнцтва Трампа», — напісаў ён у Твітары, неўзабаве пасля таго, як тэлекампанія Сі-эн-эн паведаміла, што Вашынгтон плануе «поўны і хуткі» вывад войскаў.
Паводле bbc.com