ЗША. Прыбіральні Белага дома

Паколькі прэзідэнцтва Трампа скончылася, супрацоўнікі Белага дому пачалі распавядаць пра некаторыя дзіўныя забабоны былога кіраўніка Злучаных Штатаў. Сярод іх — гісторыі з прыбіральнямі.

the_white_house_1623005_1280.jpg


Яго дачка Іванка Трамп забараніла супрацоўнікам службы бяспекі, якія ахоўвалі яе сям’ю, карыстацца ўсімі шасцю прыбіральнямі. Тым даводзілася пры патрэбе спачатку бегаць у суседнія рэстараны, а пасля здымаць непадалёк памяшканне з прыбіральняй — гэта каштавала амерыканскім падаткаплатнікам больш за сто тысяч долараў штогод.
Мелані, жонка Трампа, увогуле адклала пераезд у Белы дом збольшага таму, што «не хацела карыстацца тым жа душам і прыбіральняй, што і Мішэль Абама». Сам прэзідэнт быў зацыклены на кепскім напоры вады ва ўнітазах будынка. Больш за тое, калі верыць чуткам, дзяржсакратар Рэкс Тылерсан быў, быццам, звольнены праз тое, што доўга сядзеў у прыбіральні. Яго пасаду на нейкі час атрымаў Мэцью Уітакер, які раней працаваў у фірме, што гандлявала ўнітазамі.
Чаму гэтая тэма была такая важная для Трампа, незразумела. Зрэшты, цяпер у Дональда і яго сямейнікаў ёсць падстава радавацца фіяска на выбарах. Як мінімум, не давядзецца яшчэ чатыры гады жыць у памяшканнях з кепскімі прыбіральнямі.
Паводле брытанскай прэсы