Жыццё і смерць Аляксея Навальнага. Дасье ў карыкатурах

Пры ўсіх яго супярэчнасцях, гэта быў адзін з самых яскравых сучасных палітыкаў. 16 лютага 2024 года ў турме памёр Аляксей Навальны.

68282040_6.jpg

Аляксей Навальны нарадзіўся 4 чэрвеня 1976 года ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці. Атрымаў адукацыю юрыста і спрабаваў сябе ў бізнесе, пакуль канчаткова не сышоў у палітыку. Стартаваў як сябра ліберальнай партыі «Яблоко», адкуль яго ў 2007 годзе яго выключылі «за нацыяналістычную дзейнасць». Зрэшты, у выніку ён ад нацыяналістычных ідэй Навальны адмовіўся і зрабіў стаўку на «барацьбу з карупцыяй» у рамках свайго Фонду па барацьбе з карупцыяй (ФБК). Гэтая дзейнасць дазволіла яму стаць папулярным. У 2009 годзе Навальны быў прызнаны газетай «Ведомости» «персонай года». Цытаты Навальнага накшталт «Адзіная Расія — партыя жулікаў і злодзеяў» сталі крылатымі. З’явіліся нават карыкатуры на гэты конт.

1_904.jpg

Неўзабаве Навальны стаў раздражняльнікам для Крамля. Верагодна, не выпадкова пачалася справа «Кировлес». У яе рамках увесну 2011-га Навальнага абвінавацілі ў тым, што ён падманным шляхам прымусіў фірму «Кировлес» заключыць дамову на пастаўку драўніны, якая загадзя была невыгодная кампаніі. У выніку ў 2013 годзе суд прыгаварыў Навальнага да пяці гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праўда, у выніку пратэстаў Захаду і апеляцый тэрмін замянілі на ўмоўны. Афіцыйная прапаганда выкарыстоўвала аферу «Кировлес», каб скампраметаваць лідара ФБК, падключаючы да гэтага графікаў.

2_821.jpg

Неўзабаве Навальны стаў наўпрост канкураваць з партыяй улады. У 2013 годзе ён балатаваўся ў мэры Масквы і сенсацыйна заняў другое месца, саступіўшы кандыдату ўлады Сяргею Сабяніну. Супрацьстаянне Сабяніна і Навальнага актыўна каментавалі таксама карыкатурысты.

3_725.jpg

У 2016 годзе Аляксей Навальны аб'явіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі 2018 года. Аднак у снежні 2017 года ЦВК адмовіла Навальнаму ў вылучэнні кандыдатам з-за непагашанай судзімасці па справе «Кировлес». Зрэшты, Навальны ўсё роўна заставаўся ўплывовай фігурай. На гэтым калажы ён стаіць за спінай Ксеніі Сабчак — галоўны ліберальны кандыдат-апанент Пуціна на выбарах 2018 года.

4_655.jpg

20 жніўня 2020 года ў выніку атручэння баявым атрутным рэчывам Навальны трапіў у бальніцу ў Омску. Адтуль выехаў на лячэнне ў Берлін, а пасля выпіскі там жа праходзіў рэабілітацыю. Атручванне Навальнага выклікала міжнародны і агульнарасійскі рэзананс. Еўрасаюз і Вялікабрытанія абвінавацілі высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў у замаху на Навальнага, што знайшло адлюстраванне ў тым ліку ў графіцы. Расійскія ўлады натуральна аспрэчылі абвінавачанні ў датычнасці да атручання.

5_614.jpg

17 студзеня 2021 года Навальны сенсацыйна вярнуўся з Берліна ў Маскву, дзе быў адразу арыштаваны. На радзіме яго чакала паказальная расправа. Спачатку суд замяніў Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны з адбываннем калоніі агульнага рэжыму. Пазней яго прыгаварылі ўжо да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачаннях у махлярстве і непавазе да суда. Нарэшце, у тым жа 2022 годзе ён атрымаў яшчэ 19 гадоў пазбаўлення волі за стварэнне экстрэмісцкай супольнасці, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, закліках да экстрэмізму ў інтэрнэце. Партугальскі мастак Васка Гаргала (Vasco Gargalo) адрэагаваў на суды над Навальным наступным малюнкам.

6_457.jpg

На гэтым пакуты Навальнага не скончыліся. Яго даставілі ў турму за палярным кругам, дзе ён падвяргаўся ціску начальства калоніі. Сумарны тэрмін знаходжання ў штрафным ізалятары склаў 295 дзён. У выніку Аляксей Навальны памёр быццам з-за тромба, які адарваўся. Гэтую ж прычыну смерці называюць афіцыйныя крыніцы. Заходнія і апазіцыйныя СМІ і палітыкі ў сваю чаргу ў гэтую версію не вераць, падазраючы, што гэта было забойства. Версію пра тое, што Навальнага забілі, прасоўвае ў сваім малюнку і адзін з мастакоў рэсурсу Cartoon Movement. «Няма чалавека — няма праблемы», — кажа Пуцін на яго малюнку.

Як бы тое не было відавочна, што для многіх расійцаў Навальны быў сімвалам супраціву на адрас Пуціна. Цяпер такога чалавека сярод апазіцыі няма.

7_331.jpg