Аляксей Навальны памёр у расійскай калоніі
Апазіцыйны расійскі палітык Аляксей Навальны, які быў прысуджаны да 19-гадовага зняволення, памёр у калоніі. Сабралі ўсе факты, вядомыя на дадзены момант, а таксама зафіксавалі рэакцыю грамадскасці.

Getty Images
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Кіравання федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
«Асуджаны Навальны А.А. пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціў прытомнасць. Неадкладна прыбылі медыцынскія работнікі ўстановы, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Праведзены ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчых вынікаў не далі. Лекары хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць асуджанага», — гаворыцца ў інфармацыі.
Нагадаем, 14 лютага Навальнага адправілі ў ШІЗА ў калоніі на Ямале. Гэта было 27-е зняволенне палітыка ў штрафны ізалятар з моманту яго арышту.
Раней Навальны адбываў пакаранне ва Уладзімірскай вобласці. У пачатку снежня з ім знікла сувязь: спачатку да яго не пускалі адваката, потым у калоніі паведамілі, што палітыка этапавалі за межы рэгіёна ў калонію Ямала-Ненецкай акругі.
SOTA апублікавала відэа Навальнага з пасяджэння Каўроўскага суда па відэасувязі з калоніі 15 лютага 2024 года.
Крыніца: telegram
Тэлеграм-канал «Можем объяснить» апублікаваў пост пра катаванні апазіцыйнага палітыка ў СІЗА.
«Навальнага фактычна закатавалі да смерці», —заявіла праваабаронца Вольга Раманава. «Вядома, гэта забойства Навальнага. І няма ніякай прычыны не пазнаць заказчыка. Заказчыка завуць Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч. Заказ на забойства Навальнага ніхто не адмяняў. І вось заказ выкананы», — кажа праваабаронца.
Навальны сістэматычна падвяргаўся катаванням у калоніі.
Навальнага пастаянна змяшчалі ў ШІЗА
За час зняволення апазіцыянера 27 разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар. У апошні раз гэта здарылася ў Дзень усіх закаханых — 14 лютага, яму далі 15 сутак. У суме ён павінен быў правесці ў ШІЗА 308 дзён.
Навальнаму адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе
2-га студзеня Аляксей папрасіў перавесці яго ў медсанчастку ў сувязі з рэзкім пагаршэннем здароўя — у апазіцыянера тыдзень трымаліся тэмпература і кашаль, быў павышаны ціск. Але адміністрацыя калоніі адмовіла яму ў гэтым. Да палітыка таксама рэгулярна не дапускалі лекараў.
Навальнага наўмысна заражалі
17 красавіка 2023 года ў камеру да Навальнага падсялілі асуджанага Татарчанку — «бамжа, даведзенага да зусім жывёльнага стану», распавядаў адвакат Вадзім Кобзеў. Навальны адмовіўся заходзіць у камеру з-за спецыфічнага паху, але вертухаі сілком зацягнулі яго ў камеру і ўдарылі каленам у пах.
Навальнага катавалі святлом і не давалі спаць
У камеры ў апазіцыянера практычна ніколі не было натуральнага святла, яго замяняла штучнае. Апазіцыянер скардзіўся на немагчымасць нармальна паспаць праз гэта, але калонія праводзіла замеры і сцвярджала, што ўсё ў парадку. Да апазіцыянера па начах пастаянна прыходзілі з праверкамі, з-за якіх ён таксама не мог спаць.
На паведамленне пра смерць Навальнага адрэагавала яго прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.
«Ніякіх пацвярджэнняў гэтага [гібелі Навальнага] у нас пакуль няма. Адвакат Аляксея цяпер вылятае ў Харп. Як толькі ў нас будзе нейкая інфармацыя, мы яе паведамім», — заявіла Ярмыш.
Рэакцыі на смерць палітыка
Праваабаронца і кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак напісаў у сваім Facebook:
Крыніца: facebook
Палітычны аналітык Павел Усаў напісаў у Telegram:

Telegram Паўла Усава
Святлана Ціханоўская напісала вялікі пост пра смерць Аляксея Навальнага ў Telegram, вось урывак з яго:

Telegram Святланы Ціханоўскай
пиздец. шуток сегодня не будет.
— сдох ли путин сегодня? (@SdohLiPutin) February 16, 2024
навальный не умер, а убит.
наша задача - дожить до дня, когда все руководство рф и всех, кто виновен в этом убийстве и сотне тысяч других на преступной войне, будут вешать на московских столбах. и, желательно, в этом поучаствовать.
Мы не имеем никаких оснований верить госпропаганде.
— Leonid Volkov (@leonidvolkov) February 16, 2024
Если это правда, то не «Навальный умер», а «Путин убил Навального» и только так.
Но я им не верю ни на копейку.