2019 год пачаўся ў Беларусі з падаражэння прадуктаў
У студзені цэны на харчовыя тавары выраслі на 1,3% у параўнанні з мінулым месяцам — снежнем 2018 года. Пры гэтым агульная інфляцыя склала 0,9%.

У апошні раз такая месячная харчовая інфляцыя назіралася ў кастрычніку 2017 года, гэта значыць больш за год таму.
Тым часам нехарчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 0,7%, паслугі — на 0,3%, паведамляе Белстат.
Нагадаем, улады прагназуюць на гэты год інфляцыю не больш за 5%.