21 верасня зноў падаражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі працягвае даражэць паліва — традыцыйна на 1 капейку, паведамляе «Еўрарадыё».

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
З аўторка цэны на запраўках за літр бензіну і дызелю будуць такімі: АІ-92 — 1,98 рубля, АІ-95 — 2,08 рубля, АІ-98 — 2,30 рубля, ДП — 2,08 рубля.
Рост цэн на паліва канцэрн «Белнафтахім» тлумачыць «ростам сусветных каціровак нафты».
Да гэтага цэны падымалі 14 верасня, таксама на капейку. З улікам новага падаражання цана на паліва мянялася ўжо 28 разоў за год.