Акцызы на алкаголь і тытунь падымуць на 20% з 1 чэрвеня
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 32 ад 22 траўня 2013 года.
Згодна з дакументам, з 1 чэрвеня кошт акцызнай маркі, прызначанай для маркіроўкі алкагольных напояў, павялічыцца з Br250 да Br300, кошт акцызнай маркі, прызначанай для маркіроўкі тытунёвых вырабаў, складзе Br120 замест Br100.
Раней беларускі бок таксама неаднаразова заяўляў, што стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і алкаголь у Беларусі будуць паступова падвышаны да ўзроўню, блізкага да расійскага, што важна пры функцыянаванні краіны ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.