Аналітык: Літва цяпер закупляе больш беларускай электраэнергіі, чым да запуску АЭС
Па падліках Ігара Тышкевіча, каля паловы аб'ёму, выпрацаванага БелАЭС у кастрычніку, пайшло ў Літву.
Нягледзячы на заявы літоўскага боку, што ён не мае намеру купляць беларускую энергію пасля ўводу атамнай станцыі, такія пастаўкі здзяйсняюцца, прычым у адносна буйных аб'ёмах.
У кастрычніку Літоўская рэспубліка істотна нарасціла імпарт электраэнергіі з Беларусі. У сярэднім у месяц літоўцы купляюць 500-520 МВт (з пікамі да 800-820).
"Гэта нашмат перавышае звычайныя ўзроўні продажу, у тым ліку да ўводу ў строй АЭС", — падкрэсліў аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.
Эксперт параўнаў аб'ёмы пакупак Літвой беларускай энергіі за кастрычнік некалькіх папярэдніх гадоў:
2018 год – 243 101 Мвт/г2019 год – 329 106 Мвт/г 2020 год – 157 185 Мвт/г2021 год – 277 502 Мвт /г
У дзень Беларуская АЭС аддае ў сетку каля 27 млн квт/г электраэнергіі. У кастрычніку 2020 блок працаваў на траціну магутнасці з 4 па 11 кастрычніка і на поўную магутнасць — з 12 кастрычніка. Такім чынам, сумарная вытворчасць Беларускай АЭС склала: 8,5 х 7 дзён = 59,5 + (27 х 19 = 513). Разам атрымліваецца 572 млн квт/г.
"Каля паловы гэтага аб'ёму выкупіла Літоўская Рэспубліка", — адзначыў эксперт.
Ігар Тышкевіч падлічыў, колькі Літва магла заплаціць за беларускую электраэнергію "без уліку падаражанняў гэтай восені". Прыкладна 89*277502 = 24,69 мільёна еўра.
Ігар Тышкевіч лічыць, што на дадзены момант літоўскі рынак для беларускага пастаўшчыка энергіі з'яўляецца самым выгадным — "цэны ў краінах Балтыі нашмат вышэйшыя, чым узровень, які маглі б прапанаваць украінскія пакупнікі".
thinktanks.by