Банк развіцця адкрыў прадстаўніцтва ў Лондане
Банк развіцця Беларусі завяршыў неабходныя працэдуры па адкрыцці прадстаўніцтва ў Вялікабрытаніі.
Як паведамляе прэс-служба Банка развіцця, цяпер у лонданскім Сіці будзе аперыраваць першы і адзіны офіс фінансавага інстытута з Рэспублікі Беларусь.
"Ёсць маса агульнавядомых аргументаў, чаму мы выбралі Лондан для сваёй прысутнасці. Рэспубліка Беларусь становіцца аб'ектам усё больш пільнай увагі з боку міжнародных
інвестыцыйных банкаў, фондаў і кампаній. Цікавасць да нашай дзяржавы расце, мы гэта выразна адчуваем. Таму Банк развіцця, як адзін з апорных беларускіх фінансавых інстытутаў, нацэлены быць
"на вастрыі" ўсіх гэтых працэсаў", — пракаментаваў падзею старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас.
"Базавы прынцып, на які мы абапіраліся ў працэсе мадэліравання фармату працы нашага лонданскага офіса: прадстаўніцтва — гэта не проста шыльда на дзвярах у прэстыжным раёне, гэта
інструмент для камунікацый, эфектыўнага, гнуткага і рацыянальнага вядзення бізнесу ў рэгіёне", — дадаў ён.
У залежнасці ад мэтавых арыенціраў прадстаўніцтва зможа праводзіць мерапрыемствы любога фармату, ад прыватных перамоў да буйных форумаў і прэзентацый, і выкарыстоўваць адпаведны ўзровень
неабходнага сэрвісу. Для гэтага аператар дзелавога комплексу, у якім размешчана прадстаўніцтва, дае спектр самых сучасных тэхналагічных, камунікацыйных, адміністратарскіх і іншых спадарожных
рашэнняў.
Паводле БелаПАН