Беларусь вяртаецца да размяшчэння еўрабондаў

Мінфін Беларусі вярнуўся да падрыхтоўкі размяшчэння еўрааблігацый. Гаворка ідзе пра два выпускі, намінаваныя ў далярах, з тэрмінам абарачэння 5 і 10 гадоў. Сярод арганізатараў размяшчэння называюцца банкі Citi, Societe Generale, Raiffeisen Bank і «Рэнесанс Капітал».

dollars.jpeg

У пачатку сакавіка Мінфін Беларусі ўжо правёў прэзентацыю двух выпускаў еўрааблігацый. Планавалася прыцягнуць 1-1,2 млрд даляраў. Аднак у выніку размяшчэнне было адкладзенае. Пазней намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец ў красавіку казаў, што беларускі выхад супаў з закрыццём ў пачатку пандэміі. Працэс размяшчэння быў прыпынены.
У траўні тагачасны міністр фінансаў Максім Ермаловіч пацвердзіў, што Беларусь не адмаўляецца ад выпуску еўрааблігацый. У пачатку мая Мінфін ужо размясціў аблігацыі на расійскім рынку. Было прыцягнута 10 млрд расійскіх рублёў на 5 гадоў пад 8,5% гадавых.
Паводле reform.by