Беларусам падабаецца жыць з пазыкамі? Усталяваны новы рэкорд па крэдытах

Па стане на 1 чэрвеня 2019 года беларусы вінныя банкам 12 мільярдаў 371,5 мільёна рублёў.

maxresdefault_2_2.jpg


Гэта рэкордна высокае значэнне. Месяц таму запазычанасць складала 12,18 млрд.

Актуальную статыстыку дынамікі запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь фізічным асобам, прадставіў фінансавы рэгулятар.

На пачатак 2019 года запазычанасць фізічных асоб не перавышала 11,596 млрд рублёў. Год таму — 9,99 млрд, а ў пачатку 2018 года — 9 млрд.

Крэдыты на спажывецкія патрэбы складаюць 4,772 млрд рублёў, крэдыты на фінансаванне нерухомасці — 7,599 млрд рублёў, піша officelife.