Белстат: рэальныя даходы беларусаў выраслі на 7,3 %
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі, якія ўлічваюць даходы пасля выплаты падаткаў, збораў ды ўзносаў ды скарэктаваныя на ўзровень інфляцыі, у першым квартале 2019 года выраслі на 7,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Белсат.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярод грашовых даходаў аплата працы займае 63,5 %. Доля даходаў ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, складае 7,6 %, пенсій, дапамогаў, стыпендый ды іншых трансфертаў – 24,5 %.
На даходы ад уласнасці і іншыя даходы прыходзіцца 4,4 %.