Беларусь падпісала крэдытнае пагадненне з Расіяй на $1,55 млрд.

Мінфіны РФ і РБ сёння ў Маскве падпісалі пагадненне аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту.



dengi.jpg

«Пагадненнем прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў у расійскіх рублях на суму, эквівалентную 1.550 млн. долараў ЗША, тэрмін 15 гадоў, уключаючы 5-гадовы ільготны перыяд», — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна РБ.

«Паступленне сродкаў крэдыту ў рэспубліканскі бюджэт чакаецца ў бліжэйшыя дні. З улікам атрыманага 9 ліпеня 2014 года дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расійскай Федэрацыі ў памеры 450 млн. долараў ЗША аб’ём крэдытнай падтрымкі Рэспублікі Беларусь (на незвязанай аснове і па лініі Урада Расійскай Федэрацыі) у бягучым годзе складзе 2 млрд. долараў ЗША», — адзначаецца ў паведамленні.

Не выключана, што сродкі гэтага крэдыту будуць выкарыстаныя ў мэтах пагашэння бягучага брыдж-крэдыту расійскага банка ВТБ.

АФН