Для прызначэння прэзідэнцкіх выбараў спатрэбіцца пазачарговая сесія парламента
Для прызначэння прэзідэнцкіх выбараў спатрэбіцца пазачарговая сесія парламента, мяркуе старшыня беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына.
![ermoshina.jpg ermoshina.jpg](/img/v1/news/full/ermoshina.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яе словаў, прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, гэта значыць не пазней за 20 лістапада 2015 года.
Аднак у сувязі з тым, што гэтая дата трапляе на пятніцу, то менавіта па гэтай прычыне выбары павінны прайсці не пазней за 15 лістапада, бо гэта апошняя нядзеля, якое ўкладваецца ў адведзеныя заканадаўствам тэрміны, удакладніла сёння кіраўнік ЦВК РБ Ллідзія Ярмошына.
“Неабходны тэхналагічны перыяд для падрыхтоўкі выбараў — трохмесячны. Расцягваць больш чым на тры месяцы яго немэтазгодна. Я думаю, калі мы гаворым пра выбары 15 лістапада, то, натуральна, гаворка ідзе аб пазачарговай сесіі парламента — пра летнюю сесію”, — сказала кіраўніца ЦВК.