Абама назваў умовы зняцця санкцый з Расіі

ЗША гатовыя зняць санкцыі з Расіі, калі Масква зменіць свой курс у адносінах да Украіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.



obama1.jpg

«Пагадненне аб спыненні агню ва Украіне дае шанец выйсці на шлях дыпламатыі і міру. Калі Расія ўстане на гэты шлях, то мы гатовыя адмяніць нашы санкцыі», — заявіў Абама.

Па словах прэзідэнта ЗША, нядаўнія дзеянні Расіі ва Украіне змянілі сусветны парадак.

12 верасня міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб тым, што ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі, уключыўшы ў санкцыйныя спісы найбуйнейшы банк краіны — Ашчадбанк РФ і энергетычныя кампаніі, у тым ліку і прыватныя — «Газпром», «ЛУКОЙЛ», «Сургутнефтегаз», «Транснафта»,«Газпром нафта», а таксама пяць абаронных і высокатэхналагічных дзяржкарпарацый. Вашынгтон, у прыватнасці, забараніў экспарт паслуг, абсталявання для энергетычных кампаній РФ.

Таксама пад санкцыі падпала дзяржкарпарацыя «Ростех», гендырэктар якой Сяргей Чэмезаў ўжо ўваходзіць у санкцыйныя спісы ЗША і ЕС.