Сёння Пётр Парашэнка дасць першую прэс-канферэнцыю ў якасці прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў чацвер дасць сваю першую на пасадзе кіраўніка дзяржавы прэс-канферэнцыю для журналістаў цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі Украіны, паведаміў дарадца кіраўніка дзяржавы Мікалай Таменка. 



poroshen_presid.jpg

Паводле яго слоў, каманда прэзідэнта «ўсведамляе, што павінен быць фармат шырокай канферэнцыі, дзе б, напрыклад, (мог прысутнічаць) любы з дэлегаваных журналістаў і рэгіянальных, і цэнтральных медыя». «Такі фармат таксама будзе ужыты, у прыватнасці, 25 верасня, у чацвер, дзе прэзідэнт мінімум дзве гадзіны будзе мець зносіны з журналістамі, дзе не будзе ніякіх абмежаванняў для пытанняў», — цытуе Таменку «Украінская праўда».

Ён удакладніў, што 25 верасня прэзідэнт прадставіць стратэгію з умоўнай назвай «2020», а пасля гэтага адкажа на пытанні СМІ.

Дарадца кіраўніка дзяржавы таксама дадаў, што «фармат шырокіх дыскусій будзе працягвацца». «Раз у месяц фармат, напрыклад, дыскусіі з журналістамі і раз у два ці тры месяцы — шырокая прэс-канферэнцыя для ўсіх. Я думаю, што гэты фармат абсалютна рэалістычны, і прэзідэнт будзе яго ўжываць», — падкрэсліў Таменка.

Прэс-канферэнцыя пачнецца а 14-й гадзіне.

Парашэнка стаў прэзідэнтам Украіны па выніках пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў 25 мая. За яго прагаласавалі 54,7% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі для галасавання. З тых часоў Парашэнка яшчэ не даваў ніворднай вялікай прэс-канферэнцыі для СМІ, за што яму ўжо наракалі ўкраінскія журналісты.