Беларусь плануе пашыраць сваю прысутнасць у Клайпедскім порце

Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын у Гродна



klaipeda_port.jpg

Амбасадар адзначыў, што адчувальны прырост інвестыцый звязаны з развіццём беларускай прысутнасці ў Клайпедскім марскім порце. Ён паведаміў, што ААТ «Беларуськалій» набыло трэць галоўнага тэрмінала, які займаецца адгрузкай калійных угнаенняў у трэція краіны. У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб набыцці яшчэ аднаго тэрмінала. Гэта дасць магчымасць нарасціць аб'ём паслуг па перавалцы грузаў, выйсці на новыя аб'ёмы грузаабароту.
Па словах Уладзімір Дражына, у мінулым годзе ў Клайпедзе перавалена 13,5 млн. т беларускіх грузаў. «Калі захаваецца такая ж дынаміка, за год-два мы выйдзем на 15 млн. тон, а гэта дасць магчымасць давесці аб'ём узаемных паслуг дзвюх краін да 1 млрд. даляраў. У мінулым годзе ён склаў 640 млн. даляраў», — адзначыў ён.
belta.by