Беларусь у аўтсайдэрах па тэмпах эканамічнага росту нават сярод краін СНД

Горш за ўсё паводле тэмпаў эканамічнага росту справы ідуць ва Украіне, дзе ВУП знізіўся на 7% і ў Беларусі — са спадам на 3,9%. Нават у Расіі, якая знаходзіцца пад дзеяннем эканамічных санкцый і перажывае цяжкасці ў сувязі з падзеннем коштаў нафты, падзенне было на 3,7%.



down.jpg

Паводле звестак Статкамітэта СНД, агулам эканоміка некаторых краін адчувае сябе нядрэнна. Напрыклад, у Арменіі ў студзені-кастрычніку 2015 ВУП вырас на 4%, у Кыргызстане — на 4,8%, а ў Таджыкістане — на 6,4%, піша «Салiдарнасць».

Яшчэ паводле аднаго важнага паказчыку — інвестыцый у асноўны капітал Беларусь і зусім паказала найгоршы вынік сярод краін СНД. Калі ва Украіне, эканоміка якой пакутуе ад вайсковага канфлікту на Данбасе, інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 9,2%, то ў стабільнай Беларусі адбылося падзенне на 14,8%!

Таксама Беларусь знаходзіцца ў аўтсайдарах сярод краін СНД паводле тэмпаў росту коштаў.