Віцэ-прэм'ер РБ: У 2016 годзе з эканомікай лепш не будзе

Насельніцтву і бізнэсу Беларусі не выпадае ў наступным годзе чакаць паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў краіне з-за захавання ўсіх цяперашніх рызык, заявіў першы віцэ-прэм'ер РБ Васіль Мацюшэўскі.



photo1.jpg

фота naviny.by

«Наступны год наўрад ці будзе прасцей цяперашняга. Тыя выклікі, рызыкі, пагрозы, з якімі сутыкнулася эканоміка Беларусі, на жаль, захоўваюцца», — заявіў Мацюшэўскі пасля нарады ў Лукашэнкі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, улады краіны не могуць выправіць сітуацыю з-за нявызначанасці.

«Калі б мне задалі пытанне, якім адным словам можна ахарактарызаваць тое, што адбываецца зараз, — гэта нявызначанасць. Мы вымушаны жыць у эпоху геапалітычнай нявызначанасці», — адзначыў Мацюшэўскі, якога цытуюць афіцыйныя крыніцы.

АФН