Цэны на нафту могуць знізіцца да 30 долараў за барэль
Гэтага не выключаюць некаторыя члены Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты.

Пра гэта паведамляе «Рэйтэр» са спасылкай на аднаго з прадстаўнікоў АПЕК, які прыбыў у Вену на нараду па пытаннях доўгатэрміновай стратэгіі картэлю. Паводле яго слоў, нафта будзе падаць у цане з-за слабога попыту пасля заканчэння зімы і росту запасаў сыравіны. З ліпеня мінулага года нафта патаннела больш чым у два разы. Сёння барэль маркі Brent гандлюецца на ўзроўні 55,5 долараў.