Чаму беларусы не баяцца звальнення
58% жыхароў Беларусі не баяцца звальнення — гэта высветліла пошукавая сістэма вакансій GorodRabot.by, паведамляе media-polesye.by. Аказалася, што звальнення асцерагаюцца толькі 42% апытаных.
Апытанне праходзіла на сайце пошукавай сістэмы і ў сацсетках GorodRabot.by з 22 па 28 сакавіка. У апытанні прынялі ўдзел 1 740 грамадзян Беларусі.
Большасць апытаных наконт таго, ці баяцца яны звальнення, адказалі адмоўна: 31% удзельнікаў апытання ўпэўненыя, што ў выпадку звальнення хутка знойдуць новую працу, а 27% сказалі, што працуюць на сябе.
Аднак 42% удзельнікаў апытання, наадварот, баяцца страціць працу: 32% з асцерагаюцца звальнення і лічаць, што новую працу будзе цяжка знайсці, 10% маюць фінансавыя абавязацельствы — выплачваюць крэдыт.