Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў скараціўся на 16%

У першым квартале 2013 года аб'ём экспарту беларускіх нафтапрадуктаў скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 15,6% — да 4,07 млн тон. У краіны СНД экспарт вырас на 10,3% — да 1,06 млн тон, па-за СНД — скараціўся на 22,1% — да 3,01 млн тон.



ar01wm_w465h262.jpg

Фота: ByMedia.net

Сярэдняя экспартная цана знізілася на 5,9% да 811 долараў за тону: для паставак у краіны СНД — на 7,8% (да 907 долараў, далёкага замежжа — на 6,5% (да 777 долараў).

Скараціўся таксама і імпарт нафты з Расіі на 0,6% да 5,5 млн тон пры сярэдняй цане 401 долар за тону (зніжэнне на 12,1%). Імпарт нафтапрадуктаў знізіўся на 90,2% — да 53,8 тыс. тон пры сярэдняй цане 797 долараў за тону (рост на 27,6%), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Пакупніцкая здольнасць беларускага экспарту зменшылася на 18,2%


Акрамя таго, у параўнанні з першым кварталам 2012 года таварная маса экспарту знізілася на 19,4%, імпарту — на 6,5%. Сярэднія цэны экспарту зменшыліся на 1,4%, а імпарту — на 2,8%.
 


У параўнанні з першым кварталам 2012 года найбольш істотна скараціліся фізічныя аб'ёмы экспарту інвесттавараў (на 27,2%) і прамежкавых тавараў (на 24,6%), у тым ліку энергетычных (на 15,1%) і іншых прамежкавых тавараў (на 34,2%). Зніжэнне сярэдніх цэн экспарту назіралася па групе прамежкавых тавараў (на 2,1%), у тым ліку энергетычных (на 4,9%). Па імпарце найбольш нізкае значэнне індэксаў сярэдніх цэнаў і фізічнага аб'ёму склалася па групе энергетычных тавараў (92,7% і 66,7% адпаведна).


У першым квартале 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года ў 2,1 разу скараціўся фізічны аб'ём экспарту грузавых аўтамабіляў, на 36,6% — седлавых цягачоў, на 22,7% — сельгастэхнікі, на 21,2% — халадзільнікаў, маразільнікаў і халадзільнага абсталявання, на 18% — трактароў.
 


Пры гэтым фізічны аб'ёмаў паставак на экспарт азотных угнаенняў вырас у 3,5 разы, калійных угнаенняў — на 38,8%, малака і малочнай прадукцыі — на 21,2%, звадкаванага газу — на 17,6%. Зніжэнне сярэдніх цэн экспарту адбылося на калійныя ўгнаенні (на 15,5%), звадкаваны газ (на 11,6%), шыны (на 11%).
 


Зніжэнне сярэдніх коштаў імпарту назіралася на цукар-сырэц (на 58,6%), рухавікі ўнутранага згарання (на 26,2%), вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі і электрычныя рухавікі і генератары (на 25,2% па кожнай таварнай пазіцыі), каўчук сінтэтычны (на 20,9%).

telegraf.by