Росаграмаш: Беларусь перашкаджае імпарту сельгастэхнікі з РФ

Расійскія вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі вінавацяць Беларусь у тым, што яна ўвяла забарону на імпарт сельгастэхнікі з Расіі. Яны заяўляюць, што Беларусь выкарыстоўвае розныя шчыліны і хітрыкі пры арганізацыі і правядзенні закупных конкурсаў. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе расійскай асацыяцыі вытворцаў сельгастэхнікі (Росаграмаш).



1dwx2c_w465h262.jpg

сельгастэхнікі (Росаграмаш).

"Мы даўно сутыкаемся з дыскрымінацыйнымі ўмовамі на беларускім рынку", — сказаў кіраўнік Росаграмаша Канстанцін Бабкін. Паводле яго слоў, за апошнія тры гады расійцы не змаглі прадаць у Беларусь ні аднаго камбайна, пры гэтым Расія ў рамках дзяржпраграм закупляе тысячы беларускіх машын.

У прыклад прыводзяцца абвешчаныя "Белаграсэрвіс" два адкрытыя конкурсы № 2013-029209 і № 2013-029219 на закупку сельгастэхнікі і абсталявання ў 2013 годзе па дзяржпраграмах. На думку расійцаў, патрабаванні складзеныя так, што перамагчы можа толькі беларускі вытворца — "Гомсельмаш".

Расійскія вытворцы заяўляюць, што могуць паставіць больш эканамічную і больш якасную тэхніку, чым беларускія аналагі, але прапановы расійскіх кампаній "або дыскрымінацыйна адхіляюцца на этапе конкурсу, або застаюцца незапатрабаванымі беларускім бокам са спасылкай на "адсутнасць попыту на тэхніку".

Як сказана ў паведамленні, тэхніка беларускіх вытворцаў займае больш за 60% расійскага рынку па трактарах, больш за 30%, — па збожжаўборачных камбайнах, каля 40% — па самаходнай кормаўборачнай тэхніцы. Расійцы падкрэсліваюць, што ніякіх нарматыўных абмежаванняў у дачыненні да беларускай тэхнікі на тэрыторыі РФ не ўжываецца.

telegraf.by