Эксперт: Беларускія працоўныя мігранты пераарыентаваліся з Расіі на Польшчу

За апошнія гады Польшча стала значна больш прывабнай для беларускіх працоўных мігрантаў, заявіў аналітык арганізацыі EAST Center Андрэй Елісееў падчас дыскусіі «Адносіны Беларусі і Польшчы ў зменлівай геапалітычнай сітуацыі», якая адбылася ў Мінску ўвечары 5 кастрычніка.

dirt_1867123_1280.jpg

Елісееў падкрэсліў, што яшчэ пяць гадоў таму ў беларускіх гарадах аб’явы аб працы ў Польшчы былі вялікай рэдкасцю, а цяпер яны сустракаюцца нават ва ўсходніх рэгіёнах — Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Па словах эксперта, аналіз пошукавых запытаў у беларускім сегменце інтэрнэту сведчыць пра тое, што цяпер працу ў Польшчы грамадзяне Беларусі шукаюць у некалькі разоў больш актыўна, чым у Расіі, чаго не назіралася да 2016 года.
Па дадзеных EAST Center, у 2018 годзе польскі бок выдаў беларусам каля 40 тысяч рабочых віз. Пры гэтым Елісееў звярнуў увагу на больш чым дзесяціразовы рост колькасці запрашэнняў, накіраваных грамадзянам Беларусі ад працадаўцаў з Польшчы.
Калі ў 2015 годзе было накіравана каля 5,6 тысячы запрашэнняў, то ў 2017-м — каля 58 тысяч. Сярод іх жанчынам накіравана толькі каля 15%.
«Тыповы партрэт беларускага работніка ў Польшчы — гэта мужчына 26-40 гадоў, заняты ў транспартнай галіны або будаўніцтве, які працуе ў Варшаўскім рэгіёне або Гданьску», — паведаміў Елісееў.
Эксперт звярнуў увагу, што гэта тая ж катэгорыя, якая раней больш актыўна за ўсё шукала працу ў Расіі.
Паводле naviny.by