У Варшаве пройдзе канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»

Пад канец кастрычніка ў Варшаве пройдзе ўжо 11 па ліку канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». Сёлета асноўнай тэмай канцэрту будзе свабода.

53591539_4181_4426_84b8_bf0a5cb86604.file


Такім чынам 24 кастрычніка палякі і беларусы разам, а можа нават адыходзячы ад нацыянальных падзелаў, проста людзі, грамадзяне, адзінкі ў канкрэтным моманце гісторыі зададуць пытанне «Навошта і каму патрэбная свабода?» – пішуць арганізатары.


 Падчас канцэрту зайграюць мінскія гурты Mustelide (эксперыментальная электронная поп-музыка) і Dlina Volny (гурт, які натхняецца савецкасцю і атмасферай Мінска). Таксама выступіць гурт з Адэсы Kolir, які спявае на ўкраінскай і беларускай мовах, ды варшаўская каманда Rosa Vertov. Чакаецца выступ новага музычнага праекту з Варшавы Damięcka/Łukasiewicz.
Месца: клуб «Pogłos», Варшава, вул. Буракоўска 12.клюб «Pogłos», Варшава, вул. Буракоўска 12. Уваход вольны. 

radyjo.net