Вагон цягніка Гродна — Кракаў адчапілі наўпрост на мяжы праз кантрабанду цыгарэт
Учора, 2 кастрычніка, польская мытня паведаміла, што міжнародны цягнік Гродна — Беласток — Варшава —Кракаў быў вымушаны адправіцца з мяжы ў паменшаным складзе. Ад цягніка, які прыбыў з Беларусі, палякам прыйшлося адчапіць цэлы пасажырскі вагон, дзе знайшлі 52 200 цыгарэт.
Прычына гэткіх радыкальных мер у спосабе ўтойвання кантрабанды. Кантрабандысты не проста схавалі цыгарэты пад самай столлю аднаго з вагонаў. Абарона гэтай столі, а заадно і кантрабанды, мацавалася на цвіках і шрубах са скручанымі і адсутнымі галоўкамі, што істотна ўскладніла дэмантаж столі.
Вагон, дзе знайшлі кантрабанду, для яго разборкі з мэтай канфіскацыі кантрабанды, прыйшлося пакінуць на мяжы, а пасажыры для працягу шляху былі вымушаныя ўшчыльняцца па іншых вагонах.
еuroby.info