Банкаўскія ўклады беларусаў у замежнай валюце у 2018 годзе зменшыліся

Банкаўскія дэпазітныя ўклады беларусаў у замежнай валюце з пачатку бягучага года скараціліся, тады як у беларускіх рублях выраслі.

dollar_1.jpeg

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў статыстычным бюлетэні Нацбанка Беларусі.
Паводле статыстыкі, дэпазіты фізічных асоб у замежнай валюце ў складзе шырокай грашовай масы на 1 верасня 2018 года склалі 7 млрд 82,7 млн. долараў ЗША і ў параўнанні з пачаткам 2018 года зменшыліся на 4,1%. У параўнанні з 1 верасня 2017 года дэпазiты фiзiчных асобаў у замежнай валюце зменшыліся на 4,6%.
Дэпазіты юрыдычных асоб у замежнай валюце ў складзе шырокай грашовай масы скараціліся аналагічным чынам. На 1 верасня 2018 года яны склалі 3 млрд 695 млн. долараў ЗША і ў параўнанні з пачаткам 2018 года зменшыліся на 14,7%. У параўнанні з 1 верасня 2017 года дэпазiты юрыдычных асоб у замежнай валюце зменшыліся на 3,4%.
Дарэчы, дэпазіты юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце на 1 верасня 2018 у параўнанні з пачаткам 2018 года таксама зменшыліся на 4,7%.
Тады як дэпазіты фізічных асоб у нацыянальнай валюце на 1 верасня 2018 года склалі 6 млрд 309,8 млн. рублёў і ў параўнанні з пачаткам 2018 года павялічыліся на 14,1%. У параўнанні з 1 верасня 2017 года дэпазiты фiзiчных асобаў у нацыянальнай валюце павялічыліся на 25,3%.
Паводле thinktanks.by