Fitch панізіла крэдытны рэйтынг Расіі да «смеццевага» ўзроўню

Рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла крэдытны рэйтынг Расіі з BBB да BBB- з негатыўным прагнозам, паведамленне пра гэта размешчана на сайце агенцтва.



fitch.jpg

Рэйтынг BBB- ужо ўспрымаецца інвестарамі як «смеццевы», то бок вельмі ненадзейны і небяспечны для інвеставання.
У матывіроўцы паніжэння рэйтынгу Fitch указала на такія фактары, як рэзкае падзенне рубля і цэнаў на нафту, а таксама рэзкі ўзлёт ключавой стаўкі да 17%. Рэйтынгавае агенцтва адзначае, што свой негатыўны ўплыў на расійскую эканоміку па-ранейшаму захоўваюць заходнія санкцыі, з-за якіх расійскія банкі і дзяржкарпарацыі пазбаўленыя доступу да знешніх рынкаў капіталу.
Fitch таксама адзначае, што цяпер чакае скарачэння расійскай эканомікі на 4% (папярэдні прагноз агенцтва казаў аб скарачэнні на 1,5%). Скарачэнне эканомікі будзе суправаджацца зніжэннем спажывецкай актыўнасці і інвестыцый. Агенцтва лічыць, што эканамічны рост у Расіі можа спыніцца да 2017 года.