Грошай, выдадзеных дзяржавай на «выратаванне» БМЗ хапіла б, каб выплаціць кожнаму работніку $130 тысяч

Мінфін Беларусі 28-29 студзеня 2021 года ў закрытым рэжыме ажыццявіў размяшчэнне 5 выпускаў валютных доўгатэрміновых аблігацый на суму $619,2 млн.

belorusskij_metallurgicheskij_zavod2.jpg


Выпускі валютных доўгатэрміновых дзяржаўных аблігацый з 273 па 277 на паказаную агульную суму размешчаны на 9,5 (да 15 ліпеня 2030 года) гадоў па стаўцы 5,5% гадавых, паведамляе АФН.

Як паведамляе телеграм-канал «Эканоміка», размяшчэнне ВДДА па сутнасці з'яўляецца схемай рэфінансавання даўгоў аднаго з флагманаў айчыннай прамысловасці — Беларускага металургічнага завода.

Пакупнікамі аблігацый выступілі дзяржбанкі Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Дабрабыт, а таксама банкі з расійскім капіталам — БелВЭБ, Белгазпрамбанк, ВТБ і БПС.

Падпісчыкі канала паведамляюць, што ў топку дзеля выратавання БМЗ ужо ўкінутыя аблігацыі Мінфіна на $722,1 млн з «бясконцай» канвертацыяй у новыя выпускі; 2) бюджэтная пазыка Мінфіна на суму $401,5 млн; унёскі дзяржавы ў статутны фонд БМЗ праз дадатковую эмісію акцый у памеры $255,6 млн. і $370,6 млн.

«Падобныя ўліванні ў выратаванне прадпрыемства, на якім працуюць каля 11 тысяч чалавек (гэта значыць, кожнаму работніку можна было раздаць па $130 тысяч), паказвае, што БМЗ выконвае важную для пакуль яшчэ ўлады функцыю абменніка, яки канвертуе эмісійныя беларускія рублі ў канвертаваную валюту», — зазначае АФН.