Крыніца: адзін з банкаў рыхтуецца да курсу 3,5-4 рублі за долар да вясны. Банкі абвяргаюць
У адным з беларускіх камерцыйных банкаў у прагнозах на другі-трэці квартал 2021-га ў песімістычным сцэнары закладзены курс долара ЗША 3,5-4 рублі. Пра гэта Myfin.by паведаміла крыніца ў банку. Журналісты апыталі некалькі банкаў, каб пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю. І вось што даведаліся.
Па словах крыніцы, у адным з камерцыйных банкаў Беларусі рыхтуюцца да кратнай дэвальвацыі
беларускага рубля ў выпадку рэзкага пагаршэння эканамічнай сітуацыі, у тым ліку
з-за павелічэння дырэктыўнага крэдытавання. Паводле ягоных звестак, ва
ўнутраных дакументах банка закладваецца дыяпазон дэвальвацыі 3,5-4 рублі за
долар у самым горшым, песімістычным, прагнозе ўжо ў другім-трэцім квартале
2021-га года.
Вось як
пракаментавалі гэтую інфармацыю у іншых банках.
«У стратэгіі
на 2021-ы ў нас дакладна такога няма. У прагнозе закладваецца нязначны рост
курсу долара па годзе на 20-30 капеек,» — распавялі ў «БПС-Ашчадбанку».
У банку «Дабрабыт»
таксама пацвердзілі, што кратнага росту курсу долара ні адзін з прагнозаў у
рамках стратэгіі не прадугледжвае.
У «Альфа-банку»
паведамілі, што ў іх прагнозах такога сцэнару не існуе.
Яшчэ некалькі
крыніц у камерцыйных банках на ўмовах ананімнасці сыходзяцца ў меркаванні, што
такі сцэнар наўрад ці мог бы патрапіць у прагнозы дакументальна, бо вельмі
высокая верагоднасць уцечкі дакумента, што можа лёгка справакаваць паніку на
валютным рынку.
«Нават калі
хтосьці такі апакаліптычны прагноз падрыхтаваў, ён наўрад ці ўключыў бы яго ў
стратэгію банка, альбо нейкі іншы афіцыйны дакумент. Калі б ён усплыў, не
абмінуць сур'ёзнага размовы ў Нацбанку. Больш падобна на фэйк або чарговыя
чуткі», — паведамляе крыніца ў банку.