Гуцарыеў праз санкцыі перадаў долю ў «РуссНефти» свайму брату

Заснавальнік «РуссНефти» Міхаіл Гуцарыеў, які трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі праз падзеі ў Беларусі, перадаў 37% акцый кампаніі свайму брату Саіта-Саламу. Раней той ужо атрымаў кантрольны пакет «Нефтисы».


Бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў, які валодаў 37,15% «РуссНефти», знізіў сваю долю ў кампаніі да 0%. Гэты пакет атрымаў яго малодшы брат Саіт-Салам Гуцарыеў праз кіпрскую кампанію «Vemonar Holdings Limited», піша «РБК».

10 жніўня 37,17% «РуссНефти» на Маскоўскай біржы каштавалі 16,67 млрд. руб. ($227 млн.).

Змена ўласніка пакета акцый адбылася яшчэ два месяцы таму — 10 чэрвеня, пазначана ў паведамленні кампаніі. 

21 чэрвеня Гуцарыеў трапіў пад санкцыі ЕС супраць Беларусі, у тым ліку ў сувязі з вымушанай пасадкай рэйса «Ryanair» у Мінску ў канцы траўня, на якім ляцеў былы галоўны рэдактар апазіцыйнага Telegram-канала «Nexta» Раман Пратасевіч, у той жа дзень арыштаваны. Савет ЕС патлумачыў увядзенне санкцый супраць расійскага бізнесмена тым, што ён «даўні сябар» Аляксандра Лукашэнкі і дзякуючы гэтаму назапасіў значнае багацце і мае ўплыў у палітычнай эліце Беларусі.

Часопіс «Forbes» у красавіку ацэньваў багацце Гуцарыева ў $2,5 млрд. на той момант у яго было 25,26% нафтавай кампаніі, яшчэ 11,89% — у яго сына Саіда. Перад здзелкай з братам Гуцарыеў-старэйшы кансалідаваў гэтыя два пакеты.

Траплянне ў санкцыйны спіс ЕС азначае забарону на ўезд, карыстанне і распараджэнне маёмасцю, а таксама замарозку рахункаў і спыненне фінансава-эканамічных адносін з Гуцарыевым і падкантрольнымі яму кампаніямі. Паводле даных агенцтва «Reuters», пасля ўвядзення санкцый у кампаній бізнесмена ўзніклі праблемы пры продажы нафты ў Еўропе. У прыватнасці, французская «TotalEngies» папрасіла агенцтва «S&P Global Platts» выключыць верагоднасць куплі ў іх сыравіны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: