Інфляцыя не спыняецца, кошты штомесяц растуць
Паводле інфармацыі Белстату, у лістападзе спажывецкія кошты выраслі ў Беларусі на 0,6 % а з пачатку года – на 4,8 %. Урад надалей спадзяецца, што сёлета кошты на харчы павялічацца не больш чым на 6 %. Нацбанк лічыць, што інфляцыя па выніках году складзе каля 5,5 %, паведамляе Белсат.

Цягам лістападу, паводле падлікаў Белстату кошты на тавары і паслуг выраслі наступным чынам:
- Харчовыя тавары – 1,2 %;
- нехарчовыя тавары – 0,02 %;
- паслугі – патаннелі на 0,04%.
- У лістападзе летась кошты выраслі на 1,5 %.