Колькі ў сярэднім зарабляюць ІП у Беларусі?

У Беларусі вызначылі самыя прадпрымальныя рэгіёны. Лідэрам апынуўлася Мінская вобласць, дзе больш за ўсё ІП на 1 тыс. жыхароў, аднак больш за іншых у сярэднім зарабляюць «іпэшнікі» на Брэстчыне.

1072_716.jpg

Рэйтынг склала пляцоўка аб'яваў Куфар на аснове афіцыйнай статыстыкі і ўласных дадзеных. Пра гэта Thinktanks.by паведамілі ў камунікацыйным агенцтве АГТ.
Мінская вобласць лідзіруе па агульнай колькасці ІП і іх долі сярод насельніцтва. У самым прадпрымальным рэгіёне нават без уліку сталіцы налічваецца 26 індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 тыс. жыхароў. Больш толькі ў Мінску — каля 40 ІП на кожную тысячу гараджан.

879689.jpg

Другое месца ў рэйтынгу займае Гродзенская вобласць, дзе на 1 тыс. жыхароў прыпадае каля 23 ІП. Трэцяе месца з нязначным адставаннем займае Брэсцкі рэгіён. Развіваецца малы бізнес і ў Магілёўскай вобласці, у якой на сябе працуе звыш 2,1% насельніцтва. За ёй ідзе Гомельскі рэгіён з 19 «іпэшнікаў» на 1 тыс. жыхароў. Найменш прадпрымальнай апынулася Віцебская вобласць: сваю справу тут адкрылі ўсяго 1,8% насельніцтва.
Больш за ўсё ІП зарабляюць у Мінску, дзе абарот на аднаго прадпрымальніка ў сярэднім складае каля 2500 рублёў у месяц. За межамі сталіцы больш выгадна весці справы ў Брэсцкай вобласці, дзе бізнесмены ў сярэднім зарабляюць каля 2300 рублёў. Другое месца сярод рэгіёнаў займае Гродзенская вобласць з 2270 рублёў на кожнага «іпэшнікаў». Амаль на 70 рублёў менш атрымліваюць ІП на Гомельшчыне. Радком ніжэй ідзе сталічны рэгіён, дзе выручка прадпрымальніка звычайна складае 2170 рублёў. Менш зарабляюць прадпрымальнікі ў Магілёўскай вобласці (2060 рублёў), а замыкае спіс Віцебскі рэгіён — тут ІП могуць разлічваць на абарот у 2030 рублёў у месяц.
Большасць «іпэшнікаў» у Беларусі займаецца гандлем, будаўніцтвам і перавозкамі. У кожным рэгіёне ў гэтых сферах працуе больш за палову зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў. Выключэнне складае толькі Мінск, дзе на другое месца пасля гандляроў выйшлі кансультанты, дызайнеры і фатографы.
У сярэднім па краіне кожны другі рубель беларускія прадпрымальнікі атрымліваюць ад сферы гандлю. Аднак кожны рэгіён мае свае асаблівасці. Так, прадпрымальнікі Мінскай вобласці больш за іншых зарабляюць на вытворчасці і будаўніцтве, Віцебскай — на сельскай гаспадарцы, а Брэсцкай — на медыцынскіх і сацыяльных паслугах. У Гомельскай вобласці як нідзе папулярныя паслугі часовага пражывання і харчавання.
«Малы бізнес пачынае адыгрываць усё больш прыкметную ролю ў эканоміцы, займаючы нават тыя вобласці, якія традыцыйна былі прэрагатывай буйных кампаній. Гэта пазітыўна адбіваецца на развіцці рынку і эканомікі ў цэлым», — перакананы начальнік упраўлення маркетынгу і камерцыі Куфара Ілля Жукавец.
У той жа час, як адзначае эксперт, патэнцыял сегмента малога бізнесу значна вышэй: у паспяховых краінах менавіта ён з'яўляецца драйверам эканомікі. Паспяхова развівацца беларускім прадпрымальнікам перашкаджаюць неразуменне заканадаўства, адсутнасць стратэгічнага планавання і недастатковае веданне сферы анлайн-гандлю. Сітуацыю могуць палепшыць адукацыйныя ініцыятывы, закліканыя дапамагчы пачаткоўцам прадпрымальнікам разабрацца ў сферы электроннай камерцыі.
«Толькі ў мінулым годзе беларусы патрацілі на онлайн-шопінг каля 360 млн. даляраў. Каб захаваць бізнэс, прадпрымальнікі выходзяць у онлайн ўслед за спажыўцамі. Мы бачым гэта і па тым, як актыўна падключаюцца онлайн-вітрыны на нашай пляцоўцы, і па удзельніках праекту «Куфарызацыя», які дапамог усім жадаючым адаптаваць свой бізнес да рэалій лічбавай эканомікі», — падкрэсліў эксперт.
Усё больш прадпрымальнікаў сталі ствараць стартапы. Атрымліваюць развіццё і новыя формы фінансавання бізнесу, такія як краўдфандынг. «Беларускія прадпрымальнікі, асабліва моладзь, вывучаюць заходнія тэндэнцыі і імкнуцца глядзець у будучыню. Усе разумеюць: весці бізнес «па-старому» ужо неэфектыўна: калі не перабудуецца, можна страціць сваю долю рынку», — растлумачыў Ілля Жукавец.
Яшчэ адной тэндэнцыяй стаў рост колькасці жанчын сярод ІП. Усё больш дзяўчат хочуць адкрыць сваю ўласную справу замест таго, каб працаваць на кампанію. «Актыўнасць жанчын у бізнэсе ўзрастае, і мы бачым гэта як па ўнутранай статыстыцы Куфара, так і па тым, як актыўна дзяўчыны ўдзельнічалі ў адукацыйных мерапрыемствах», — адзначыў прадстаўнік пляцоўкі.
Рэйтынг прадпрымальных рэгіёнаў складзены Куфарам. У даследаванні выкарыстаны адкрытыя дадзеныя Белстата, а таксама ўнутраная статыстыка пляцоўкі аб'яваў. Сярод асноўных крытэрыяў для аналізу — дадзеныя па колькасці ІП на 1 тыс. жыхароў у кожнай вобласці, сярэдняя гадавая выручка прадпрымальнікаў, колькасць новых рэгістрацый і рэгіянальная актыўнасць «іпэшнікаў» у інтэрнэце.
Паводле thinktanks.by