Кошт на нафту маркі Brent дасягнуў 4-гадовага мінімуму
Кошты на нафту Brent упалі да чатырохгадовага мінімуму — ніжэй за 77 даляраў за барэль — на фоне боязі, што АПЕК не стане зніжаць здабычу па выніках нарады, якая адбудзецца ў Вене ў чацвер.
Паводле звестак на 05:59 GMT, кошт за барэль складаў 76 даляраў 48 цэнтаў. Чакаецца, што на нарадзе ў Вене за зніжэнне здабычы, якое можа прывесці да павышэння коштаў на нафту, будуць выступаць
Іран і Венесуэла. У сваю чаргу найбуйнейшы вытворца нафты — Саўдаўская Аравія — заявіла, што будзе супраць гэтага.
Бі-Бі-Сі