Кошты ў беларускіх Duty Free павысілі на 30%

Афіцыйны дакумент — загад «Беламаркет Duty Free» № 9226 ад 20 снежня 2014 году «Аб правядзенні пераацэнкі тавара» — трапіў у рукі актывіста прадпрымальніцкага руху Алеся Таўстыкі. 



bielamarket.jpg

У загадзе патрабуюць зрабіць даацэнку на 30% ўсяго асартыменту тавараў, які знаходзіцца ў крамах бяспошліннага гандлю.
Спадар Таўстыка лічыць гэта парушэньнем пастановы ўраду:
«Калі ты разлічваешся з імі беларускімі рублямі, яны да курсу Нацбанку дадаюць 30%. А калі набываеш за даляры ці еўра — яны табе так і аддаюць, як каштавала. Але калі беларускія рублі, то плюс 30% — вось такое бязмежжа! Хаця равуць па тэлебачанні і радыё, што «ўсіх трэба пакараць» і г.д. Насамрэч, я лічу, што гэта проста імітацыя барацьбы», — зазначыў Таўстыка.
svaboda.org