Лукашэнка: Трэнд на кантроль за коштамі ў краіне захаваецца назаўсёды
Трэнд на кантроль за коштамі ў краіне захаваецца назаўсёды. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням эканамічнага развіцця краіны.
![luka_koszty.jpg luka_koszty.jpg](/img/v1/news/full/luka_koszty.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён абураны тым, што асобныя чыноўнікі арыентуюць бізнес на тое, што кантроль за коштаўтварэннем у краіне неўзабаве будзе зняты і яны адаб'юць недаатрыманую выгаду.
«Нашы нягоднікі-чыноўнікі асобныя арыентуюць, як мне далажылі, і я пераканаўся ў гэтым, прадпрымальнікаў, камерсантаў і рознага роду жуллё, што вы, маўляў, пацярпіце, дзесьці 9, 15 мы
тут усё адпусцім, вы потым адаб'яце ўсё, што вы цяпер не атрымалі, — сказаў Лукашэнка. — Людзі проста просяцца, ведаеце куды. Я хачу заявіць пра тое, што трэнд, як модна
сёння казаць, на кантроль за коштамі ў краіне захаваецца назаўсёды».
БелТА