Латушка: Беларусь чакае чарговая дэвальвацыя рубля
Расійскія рублі хлынуць на рынак Беларусі і расіяне пачнуць актыўна скупляць валюту ў беларускіх банках.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Такую выснову Павел Латушкак робіць пасля таго, як Цэнтрабанк Расіі ўвёў абмежаванні на зняцце валюты грамадзянамі ў камерцыйных банках, а таксама забарону на абмен расійскай валюты на долары і еўра.
У выніку, па словах Латушкі, расійскія рублі хлынуць на рынак Беларусі і расіяне пачнуць актыўна скупляць валюту ў беларускіх банках.
— Гэта прывядзе да росту курса долара і еўра. Беларускія банкі будуць вымушаныя падымаць курс рубля, фактычна дэвальваваць курс расійскага рубля на тэрыторыі Беларусі, каб не падняць удвая кошт экспарту беларускіх тавараў на расійскі рынак. Трэба лічыцца з тым, што тыя, у каго ёсць рахункі, у бліжэйшы час могуць імі не скарыстацца. Яны могуць быць замарожаны. Таму трэба забіраць грошы з беларускіх банкаў, — раіць палітык.
Латушка адзначае, што цярпець беларускі народ будзе да той пары, пакуль рэжым Лукашэнкі будзе захоўваць уладу.
Паводле www.polskieradio.pl