Літва хоча забараніць транзіт беларускіх тавараў на заканадаўчым узроўні
Ураду і Сейму Літвы прапануюць накласці санкцыі на прадукцыю, што імпартуецца з Беларусі, закупляецца напрамую або пастаўляецца ўскосна з гэтай краіны. Гэта таксама папярэдзіла б транзіт угнаенняў "Беларуськалія" праз тэрыторыю Літвы.
У пятніцу Міністэрства транспарту і камунікацый зарэгістравала законапраект аб прымяненні эканамічных і іншых санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь, неабходных для забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Па заяве міністэрства, закон накіраваны на забеспячэнне інтарэсаў бяспекі Літвы і грамадскасці, якія парушаюцца з-за гібрыднай агрэсіі, якая здзяйсняецца Беларуссю.
Нагадаем, намінулым тыдні міністр камунікацый і транспарту Літвы Марыюс Скуодзіс заявіў аб гатоўнасці ўзяць на сябе адказнасць за транзіт угнаенняў «Беларуськалія», які працягваецца праз Літву, і пакінуць пасаду.
Паводле delfi.lt