Літоўскіх памежнікаў абстралялі з боку Беларусі
20 стрэлаў адбыліся каля Лаздзійскага раёна, яшчэ 2 каля Салечніцкага, перадае Свабода.

У пятніцу на беларуска-літоўскай мяжы не было выпадкаў незаконнага пераходу, у суботу такіх было толькі 8, што значна менш за паказчыкі на тыдні, калі 8 снежня было 65 спробаў, піша Delfi.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не валодае інфармацыяй, чаму з беларускага боку гучалі стрэлы. Самі літоўцы баявую зброю не прымянялі. З пачатку жніўня, калі памежнікі атрымалі права адмовіць ва ўездзе іншаземцам, якія прабываюць праз тэрыторыю Беларусі, 7955 чалавек атрымалі адмову ўладаў на просьбу трапіць у краіну.
Раней улады Літвы ў шэрагу кіраўніцтваў іншых дзяржаў абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў штучнай арганізацыі мігранцкага крызісу на межах ЕС з дапамогай і падтрымкай Расіі.