Падчас штурму польскай мяжы мігрантамі паранены польскі памежнік
Спроба прарыву беларуска-польскай мяжы адбылася ў Брэсцкай вобласці.

У ноч на нядзелю 12 снежня ў Брэсцкай вобласці адбылася чарговая спроба прарваць беларуска-польскую мяжу. Замежныя навінныя рэсурсы паведамляюць, што агрэсіўная група з 55 мігрантаў спрабавала перайсці мяжу каля польская вёскі Чарэмха.
Падчас нападу польскі салдат атрымаў удар каменем у твар. На месцы яму аказалі даўрачэбную дапамогу.