Урад Літвы можа сысці ў адстаўку праз скандал з транзітам «Беларуськалія»
Прэм'ер-міністр Літвы Ігрыда Шымонітэ мае намер сёння ўвечары абвясціць аб сваім рашэнні з нагоды адстаўкі міністраў транспарту і замежных спраў. Раней Марус Скуодзіс і Габрыэлюс Ландсбергіс напісалі прашэнні аб адстаўцы на фоне сітуацыі з транзітам угнаенняў «Беларуськалія».
Як паведамляе BNS, Шымонітэ сёння збіраецца сустрэцца з імі і ўвечары аб'явіць аб сваім рашэнні. Пры гэтым яна не выключае, што можа сысці ў адстаўку ўвесь урад.
«Калі ёсць
так шмат пытанняў аб дзейнасці ўрада, то, магчыма, калі ўрад не адкажа на гэтыя
пытанні, ён павінен спыніць свой мандат, і нейкі іншы ўрад маг бы працягнуць гэтую працу з нуля», — цытуе Шымонітэ агенцтва.
Нагадаем, у
Літве выліўся сапраўдны палітычны скандал, калі высветлілася, што пасля
ўступлення ў сілу санкцый ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія» транзіт
угнаенняў праз краіну прадоўжыўся. Пры гэтым у жніўні Ландсбергіс і Скуодзіс
заяўлялі, што ў снежні ён, хутчэй за ўсё, спыніцца, бо банкі адмовяцца
абслугоўваць плацяжы. Аказалася, што «Беларуськалій» разлічваецца з
Літоўскай чыгункай і тэрміналам у Клайпедскім порце ў еўра, у іх ёсць
доўгатэрміновыя кантракты на паслугі, заключаныя да абвяшчэння санкцый, акрамя
таго, чыгунка атрымала перадаплату за перавозкі. Аднабаковае скасаванне
кантракту кампаніям пагражае вялікімі санкцыямі, у адпаведнасці з дамовамі.
Мінтранс Літвы ў выніку ўнёс законапраект аб увядзенні нацыянальнага рэжыму
санкцый у дачыненні да транзіту.
Паводле reform.by.