Нягледзячы на санкцыі экспарт беларускіх нафапрадуктаў у Еўропу працягваецца праз эстонскія порты
Нягледзячы на санкцыі Беларусь працягвае экспарт нафтапрадуктаў праз эстонскія порты, піша выданне Eesti Paevaleht.
![nafta_1412.jpg nafta_1412.jpg](/img/v1/images/nafta_1412.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спасылаючыся на звесткі Дэпартамента статыстыкі, выданне выданне піша пра рэкордныя абёмы імпарту з Беларусі. «За першыя дзесяць месяцаў гэтага года ў Эстонію паступіла адтуль тавараў амаль на паўмільярда еўра. У асноўным гэта цяжкія нафтапрадукты, такія як мазут, якія ўтвараюць чатыры пятыя імпарту», — адзначаюць у Eesti Paevaleht.
Праз Эстонію нафтапрадукты перавозяцца пераважна чыгункай.
Вялікую частку гэтых грузапатокаў абслугоўвае эстонская дзяржкампанія Operail.
Імапрт нафтапрадуктаў з Беларусі ў Еўропу забаронены
чацвёртым пакетам санкцыяў з 24 чэрвеня 2021 года.
У лістападзе Дэпартамент статыстыкі паведамляў, што
таваразварот паміж Эстоніяй і Беларуссю ў 2021 годзе дасягнуў 464 мільёнаў
еўра. Гэта максімальны паказчык аб'ёмаў гандлю паміж краінамі.
Паводле «Еўрарадыё».