Літва спрабуе вярнуць аванс «Беларуськалію»

Дзяржкампанія АТ "Літоўскія чыгункі" шукае спосаб вярнуць аванс "Беларуськалію", атрыманы за перавозку калійных угнаенняў у студзені і лютым 2022 года, паведамляе Baltic News Service.

Салігорск — сталіца калійных угнаенняў. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Салігорск — сталіца калійных угнаенняў. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Прадстаўнік Літоўскіх чыгунак Мантас Дубаўскас распавёў журналістам, што кампанія 7 снежня спрабавала вярнуць плацёж праз Swedbank. Аднак 8 снежня грошы былі вернутыя на рахунак ЛЧ банкам ЗГБ (ВТБ), які абслугоўвае «Беларуськалій».
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ патлумачыла, што даведалася пра аванс на гэтым тыдні, і папрасіла Літоўскую чыгунку вярнуць яго.
Эймантас Вітувіс, кіраўнік Цэнтра кампетэнцыі па прадухіленні адмывання грошай, лічыць, што ёсць два спосабы вярнуць аванс, але наўрад ці іх можна назваць хуткімі.
Першы варыянт — звярнуцца ў OFAC (Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША) за спецыяльнай ліцэнзіяй на канкрэтную аперацыю.
Другі — даказаць, што выплата авансу была выпадковай, і грунтавацца на выхадзе ЛЧ з кантракту з «Беларуськаліем» з-за форс-мажорных абставін.
Кіраўнік ЛЧ удакладніў, што дадатковая перадаплата была ўнесена па ініцыятыве "Беларуськалія" і апошнія выплаты праводзіліся без ведама Літоўскіх чыгунак.
Дагавор паміж бакамі не прадугледжвае вяртання або невяртання авансу. Вяртанне можа мець юрыдычныя наступствы.
Дамоўленасць ЛЧ і "Беларуськалія" аб авансавых плацяжах была дасягнута ў кастрычніку.
officelife.media