Макей заявіў, што Беларусь можа запусціць прамыя авіярэйсы ў Крым
Беларусь запусціць прамыя авіярэйсы ў Крым, калі гэта будзе выгадна, заявіў Макей.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_aeraport__samalet___vylet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Як піша тэлеграм-канал «The Village Беларусь» са спасылкай на дзяржагенцтва БЕЛТА, паводле слоў міністра замежных спраў, трэба глядзець на эканоміку. Калі гэта будзе выгадна для грамадства і для дзяржавы, то будзе прынята адпаведнае рашэнне, але неабходна ўлічваць і магчымыя санкцыі супраць Беларусі з-за палётаў у Крым.