Міна пад батарэяй

З выгляду бяскрыўдная праванова заключыць дамову на цеплазабеспячэнне — гэта міна запаволенага дзеяння, закладзеная пад кожную батарэю, трубу або стаяк у кватэры ўласніка.

66f55406af.jpg


Пра гэта піша старшыня некалькіх таварыстваў уласнікаў Юрый Вадзяніцкі ў артыкуле на сайце «Белорусы и рынок».

Юрый Вадзяніцкі

Юрый Вадзяніцкі

Дакучлівыя прапановы аб заключэнні, перазаключэнні ўмоў цеплазабеспячэння, гэта значыць пераход ад заканадаўчых нормаў цеплазабеспячэння да дамоўных, пацвярджаюць планы ўрада, якія тычацца пераводу на 100-працэнтную аплату камунальных і жыллёва-камунальных паслуг. Несумненна, гэта ўдарыць па кішэнях уласнікаў (наймальнікаў) жылля, аднак не гэта самае страшнае. Трэба разумець, што важнымі ўмовамі дамовы на цеплазабеспячэнне з'яўляюцца адказнасць старон і яе межы.

Рэч у тым, што, навязваючы дамоўныя дачыненні прафесійным спажыўцам цеплавой энергіі, фiзiчнай або юрыдычнай асобе прапануюць узяць на сябе адказнасць за цепласеткі і сістэмы ўсяго будынка, у якім знаходзяцца памяшканні, якія выкарыстоўваюцца асобай. Напрыклад, раней у выпадку затаплення кватэры ўласнік не нёс адказнасці, калі аварыя здаралася не з ягонай віны. Дакументальна сістэма з'яўлялася адзіным інжынерным комплексам, за тэхнічны стан якога несла адказнасць арганізацыя.

У адрозненне ад сістэмы гарачага водазабеспячэння, за якую арганізацыя-эксплуататар нясе адказнасць да першага крана ў кватэры, і якую ўласнік можа перакрыць сам, тым самым спыніўшы магчымасць затаплення, сістэму цеплазабеспячэння заглушыць нельга. Яно не прадугледжвае перакрыцця прылады, бо ў зімовы перыяд не можа быць цалкам адключанае праз небяспеку размарозкі. Таму і існавала нарматыўная канструкцыя, пры якой сістэма цеплазабеспячэння лічылася адзіным комплексам. За яго захаванасць несла адказнасць арганізацыя, якая яе абслугоўвае (ЖЭС, МС або камерцыйная арганізацыя, якая ўклала дамову на тэхнічнае абслугоўванне).

Раней ЖРЭА выступала прадстаўніком уласніка або наймальніка жылых памяшканняў і несла адказнасць за выкананне, налічэнне, збор, улік спажывання, разлікі, тэхнічнае суправаджэнне, аплату паслуг. Цяпер уласнік будзе несці адказнасць перад кожным пастаўшчыком паасобку і ў ідэале кожны пастаўшчык — перад уласнікам.

Раней усе гэтыя працэсы кантраляваў адзін орган — ЖРЭА. Цяпер імі зоймуцца шэсць самастойных органаў, не звязаных паміж сабой. Яны абсалютна незалежныя і таксама дзейнічаюць у рамках дамоўных дачыненняў. Дадасць гэта парадку і ці стане пунктам зніжэння кошту паслуг? Пытанне рытарычнае.

Паводле дамовы з цепласеткамі, у кватэры абавязаны дастаўляць цяпло, калі гаворка ідзе пра ацяпленне, аднак паміж жыхарамі і сеткамі ёсць пасярэднік — транзітная арганізацыя. Прычым яна не нясе ніякай адказнасці ні перад першым, ні перад апошнім удзельнікам ланцужка.

На мой погляд, сэнс заключэння новых дамоў — зняцце адказнасці з арганізацый, якія адказваюць за сеткі, частка якіх пракладзеная ўнутры дома/кватэры. Гэта лёгка растлумачыць на прыкладзе. Дапусцім, вы жывяце на дзявятым паверсе. Пакуль вы знаходзіцеся на працы, разрываецца або працякае батарэя ў кватэры ці, горш за тое, труба альбо стаяк, з прычыны чаго залівае ўсе кватэры ніжэй за вашу. Як вынік, адказнасць нясе не арганізацыя, якая абслугоўвае, а вы як уласнік кватэры, у межах якой здарыўся разрыў батарэі, трубы або стаяка.

Яшчэ раз паўтару: сістэма ацяплення — адзіны інжынерны комплекс (у адрозненне ад сістэмы гарачага водазабеспячэння, якую жыхар можа перакрыць). Гэта называецца мяжой адказнасці. Пры ўкладанні дамовы жыхары пераводзяцца з плоскасці тэхнічных нарматываў у прававую плоскасць. Такім чынам, падпісваючы дамову, уласнік бярэ на сябе адказнасць за тэхнічны стан маёмасці ў межах сваёй кватэры.

Цяпер той, хто падпісаў дамову на цеплазабеспячэнне, нясе адказнасць за праржавелы за дзясяткі гадоў стаяк або трубу. Адказнасць мае на ўвазе, што кампенсаваць усе страты пацярпелым ад затаплення суседзям будзеце вы, а не арганізацыя, якая абслугоўвае цепласеткі, якія часцяком не рамантавалі дзесяцігоддзямі.

Што адбудзецца, калі такую дамову не ўкласці або ўкласці пазней устаноўленага тэрміну? Нічога. Паслугу ўсё адно працягнуць прадастаўляць, а плаціць за яе жыхары будуць, як і раней, постфактум.

Пераклад charter97.org