МВФ: Беларусь яшчэ больш адстане ад суседзяў у найбліжэйшыя пяць гадоў

Да 2026 годзе Беларусь адстане ад лідараў Усходняй Еўропы і зблізіцца з найбяднейшымі краінамі СНД.

_vosen___lisce___minsk____czyhunka___relsy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___1__logo.jpg

Ацэнка МВФ адносна перспектывы развіцця эканомік на бліжэйшыя 5 гадоў змяшчаецца ў Сусветным эканамічным аглядзе, які Сусветны валютны фонд падрыхтаваў у гэтым годзе, піша Infobank.by.

Па выніках 2020 года Беларусь па намінальным ВУП на душу насельніцтва ў разы адстае ад суседніх Літвы, Латвіі, Польшчы, і прыкметна — ад Расіі, Казахстана. Апярэдзіць ёй з краін Усходняй Еўропы ўдалося толькі Украіну і Малдову.

У найбліжэйшай будучыні дагнаць большасць сваіх суседзяў Беларусі наўрад ці атрымаецца. Паводле прагнозу МВФ, праз пяць гадоў, хоць ВУП Беларусі і вырасце, але ў рэйтынгу краін свайго рэгіёну яна апусціцца яшчэ на адну пазіцыю. Зрэшты, паказчык ВУП не цалкам адлюстроўвае ўзровень жыцця людзей у канкрэтнай краіне. Калі ўлічыць кошты, то карціна стане больш відавочнай.

ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ) — гэта паказчык, які дае ўяўленне пра ўзровень жыцця: колькі эканоміка стварае ў краіне прадукту па супастаўнымі з усімі краінамі цэнах. Калі яго падзяліць на душу насельніцтва, то ён будзе адлюстроўваць рэальныя заробкі і ўзровень жыцця людзей.

Тут Беларусь выглядае на фоне іншых краін СНД і Усходняй Еўропы крыху лепей — бо кошты ў нас шмат на што меншыя. 

stat_vup.jpg

Ці атрымаецца нам дагнаць тыя краіны, якія вышэй за нас, хоць бы па валавому прадукту па ППЗ на душу насельніцтва? МВФ не мае аптымізму наконт Беларусі.

Эфектыўнасць эканомікі Беларусі вырасце да 2026 года на 24,3%. Але гэтага недастаткова, каб дагнаць суседзяў. Бо яны у той жа час вырастуць на 33–45%.

Сярод краін нашага рэгіёну — СНД і Новай Еўропы — Беларусь будзе расці ў бліжэйшыя 5 гадоў павольней амаль за ўсіх — на перадапошнім месцы ў рэйтынгу росту ВУП па ППС, горшы ідуць справы толькі Азербайджану.

Хутчэй за ўсіх будуць расці эканомікі Малдовы (на 61,2%) і Грузіі (на 52,1%).

У выніку праз 5 гадоў рэйтынг краін злёгку перафарматуецца. Але Беларусь так і застанецца аўтсайдарам па ўзроўні жыцця насельніцтва — сярод самых бедных Балканскіх краін. 

stat_vup_2026.jpg

Тыя краіны, якія цяпер нашмат бядней за Беларусь, праз пяць гадоў наблізяцца да яе. А тыя, што нашмат багацейшыя — адыдуць ад яе яшчэ далей.

Гэты прагноз зроблены МВФ яшчэ ў красавіку 2021 года — гэта значыць, яшчэ да абвяшчэння санкцый у дачыненні да Беларусі. А значыць, разлічваць на тое, што ён занадта песімістычны да Беларусі, не даводзіцца.

Паводле thinktanks.by