МЗС Літвы дапускае поўнае спыненне транзіту беларускага калію

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс дапускае поўнае спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў. Паводле яго слоў, у Еўрасаюз ужо накіраваныя прапановы па пашырэнні сектаральных санкцый у дачыненні да Беларусі.

14_udobrenia_21_cd8c8c3b8d3215408462031ab0837187c4f46e9b.jpg


Ландсбергіс адзначыў, што санкцыі ЕС, уведзеныя ў чэрвені, ахопліваюць каля 20% транзіту. Нагадаем, пад іх не трапіў хларыд калію з утрыманнем аксіду калію ад 40% да 62%, які і з’яўляецца асноўным угнаеннем, піша REFORM.by.

«Гэта азначае, што ёсць невялікі ўдар, але ён не распаўсюджваецца на ўвесь грузапаток. Цяпер Літва ўнесла прапанову аб пашырэнні санкцый — у тым ліку і сектаральных. Мы не згадалі, якія з іх з’яўляюцца канкрэтнымі, але лагічна зразумець, што гэты сектар, верагодна, таксама будзе ахоплены. Гэта азначае, што будуць дададзеныя новыя калійныя ўгнаенні і што грузапаток будзе змяншацца», — сказаў ён журналістам.

Пазней ён быў больш пэўны, дапусціўшы поўнае спыненне паставак.

«Магчыма поўнае спыненне. Я б сказаў, што так, гэта рэальна. Рэальныя перамовы яшчэ не пачаліся, таму яшчэ рана аб гэтым гаварыць», — сказаў ён.

Ландсбергіс адзначыў, што цяпер няма фармату, які дазволіў бы абмеркаваць рашэнне: Еўрасавет не будзе збірацца на пасяджэнні да канца лета. Таму пытанне пашырэння санкцый можа быць узнятае ў верасні.